Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

Зінаіда Мікалаеўна Потлава нарадзілася 6 студзеня 1929 г. у в. Канаёўка Іванцееўскага раёна Саратаўскай вобласці. У 1930 г. сям’я пераехала ў г. Запарожжа, дзе бацька пачаў працаваць на будаўніцтве Дняпроўскай ГЭС. Маці памерла рана — у 1937 г., дзяўчынку выхоўвалі бабуля, а потым цёця — Ганна Васільеўна Качаткова (1911–1993), у будучым заслужаная артыстка БССР (1949), актрыса Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ.

Гжэгаж (Рыгор Фёдаравіч) Міхалоўскі нарадзіўся 9 мая 1950 г. у мястэчку Янаў-Падляскі Бяла-Падляскага (з 1999 г. Люблінскага) ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі. Атрымаў вышэйшую бібліятэчную адукацыю ў Любліне. Працаваў у Бяла-Падляскай ваяводскай (з 1999 г. гарадской) публічнай бібліятэцы, загадваў аддзелам інфармацыі, бібліяграфіі і ведаў аб рэгіёне.

Тамара Васільеўна Глазкова (у дзявоцтве Уласюк) нарадзілася 7 ліпеня 1964 г. у г. Брэсце. Закончыла сярэднюю школу № 9 г. Брэста (1981), факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага інстытута культуры (1985). З 1985 г. працуе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.

Уладзімір Васільевіч Сухапар нарадзіўся 21 мая 1963 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці у рабочай сям’і. Першая настаўніца – Вольга Сцяпанаўна Плаўчанка, якая навучыла чытаць і пісаць. Вельмі любіў чытаць, добра пісаў сачыненні, якія хваліла настаўніца рускай мовы і літаратуры Тамара Іванаўна Турсіна. Пасылаў казкі, апавяданні ў піянерскую газету «Зорька», але публікацый не было. Класным кіраўніком быў франтавік, настаўнік гісторыі Міхаіл Анісімавіч Лукоўскі.

Пасля заканчэння СШ № 1 (1980) Уладзімір Сухапар працаваў паштальёнам, мастаком-афарміцелем у кінатэатры. Служыў у Савецкай арміі (1981–1983), быў сакратаром камсамола роты, закончыў школу камсамольскага актыву. Служыў у Падмаскоўі, удалося пабываць у славутых месцах Масквы: Крамлі, маўзалеі У. І. Леніна, на ВДНГ, Ваганькаўскіх могілках; пабачыць оперу ў Вялікім тэатры оперы і балета, канцэрт А. Б. Пугачовай у спарткомплексе «Алімпійскі».

Уладзімір Мікалаевіч Васільеў нарадзіўся 6 верасня 1923 г. у Латошынскай воласці Валакаламскага павета Маскоўскай губерні (цяпер Латошынскі раён Маскоўскай вобласці). У 1940 г. закончыў дзесяцігодку, паступіў на педагагічныя курсы пры Загорскім педагагічным інстытуце, працаваў выкладчыкам фізкультуры ў школе.

У канцы 1941 г. Уладзімір Васільеў стаў працаваць пісарам у ваенкамаце. У сакавіку 1942 г. прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, двойчы паранены. Быў камсоргам батальёна, палка, памочнікам начальніка палітаддзела брыгады. З награднога ліста: «У баях за в. Грэдзякіна [Зубцоўскі раён Цвярской вобласці] 29–30 лістапада 1942 г. сяржант Васільеў быў на перадавой лініі. …Калі са строю выбыў камандны састаў падраздзялення, прыняў камандаванне ротай на сябе. Прывёў роту ў парадак, выслаў разведку, падрыхтаваў да трэцяга дня бою». Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), трыма медалямі.

Ніна Аляксееўна Гурская нарадзілася 1 снежня 1933 г. у в. Блювінічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У дзяцінстве трапіла пад нямецка-фашыскую акупацыю (1941–1944). Марыла вывучыцца на агранома, але паступіць у сельгасакадэмію не склалася. Закончыла аднагадовыя бібліятэчныя курсы пры Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (1952), атэставана як бібліятэкар трэцяга разраду.

У 1953–1967 гг. — бібліятэкар Тамашоўскай сельскай бібліятэкі Брэсцкага раёна, бібліятэкар клуба вайсковай часткі 2187. З 1967 г. — у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Спачатку — бібліятэкар чытальнай залы, бібліёграф даведачна-бібліяграфічнага аддзела, у 1971–1974 гг. — галоўны бібліятэкар даведачна-бібліяграфічнага аддзела. У 1964–1969 гг. завочна навучалася ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

Надзея Сямёнаўна Бабкова нарадзілася 22 лютага 1918 г. у в. Хамінка Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Касціковіцкага раёна Магілёўскай вобласці). У 1931 г. закончыла сем класаў Касцюковіцкай школы і паступіла на аднагадовыя курсы пры Магілёўскім палітыка-асветніцкім інстытуце. У 1932–1936 гг. вучылася на бібліятэчным факультэце Магілёўскага палітасветінстытута.

Пасля заканчэння інстытута Надзея Бабкова была накіравана ў г. Мазыр на пасаду загадчыка гарадской бібліятэкай. У ліпені 1938 г. пераведзена ў Мазырскі абласны аддзел народнай адукацыі інспектарам па бібліятэках. У снежні 1939 г. камандзіравана Наркамасветам у г. Брэст, дзе працавала інспектарам па бібліятэках абласнога аддзела народнай адукацыі.

Ала Міхайлаўна Мяснянкіна (у дзявоцтве Казяўчэнская) нарадзілася 1 мая 1958 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў розных школах, бо бацьку-афіцэра пераводзілі па службе, сям’я пераязджала разам з ім. У 1971–1975 гг. жылі ў Венгрыі, дзе ў г. Эстэргоме Ала закончыла сярэднюю школу. У школе любіла ўрокі літаратуры, гісторыі, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. У 1975–1979 гг. вучылася ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльснасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

Аляксандра Васільеўна Яцэвіч нарадзілася 30 жніўня 1930 г. у в. Дзяменічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе бацька ў 1930-я гг. быў членам КПЗБ, актыўным дзеячам барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне Заходняй Беларусі, у 1942 г. расстраляны фашыстамі. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сям’я пераехала ў г. Брэст. Аляксандра ў 1945 г. упершыню трапіла ў абласную бібліятэку, была здзіўлена вялікай колькасцю кніг, якіх у вёсцы не было. Закончыла СШ № 5 г. Брэста (1954).

Лізавета Карпаўна Кухарава нарадзілася 13 кастрычніка 1916 г. у Саратаўскай губерні. У 1933–1936 гг. навучалася ў Саратаўскім бібліятэчным тэхнікуме, пасля заканчэння якога ёй была прысвоена кваліфікацыя «Загадчык раённай бібліятэкі».

Старонка 1 з 2